Спампаваць

Энергазберажэнне

Чаму праграма хутка разраджае батарэю?

Каб батарэя трымала зарад даўжэй, пакуль вы карыстаецеся праграмай, скарыстайцеся гэтымі парадамі:

  • Для лакальнай музыкі, трэкаў, даступных для спампоўвання, і радыё пераключайцеся ў рэжымы эканоміі энергіі з выключаным экранам.
  • Для YouTube націсніце кнопку сілкавання, каб перайсці на экран блакіроўкі ў кішэнным рэжыме, які зацямняе экран.
  • Закрыйце рэсурсаёмістыя праграмы, што працуюць у фоне.
  • Пераканайцеся, што ніякія аптымізатары энергіі не перашкаджаюць працы праграмы.

Гэтыя крокі дапамогуць вам даўжэй слухаць музыку, не разраджаючы батарэю.

Тэлефон награваецца падчас карыстання праграмай

Правілы YouTube патрабуюць паказваць відэа, а гэта спажывае рэсурсы і зарад батарэі. Дапаможа энергазберагальны кішэнны рэжым з паніжанай яркасцю. Закрыйце іншыя праграмы і пераканайцеся, што ніякія аптымізатары праграм не актыўныя. Для лепшага выніку прайгравайце кантэнт без відэа, напрыклад радыё або музыку, даступную для спампоўвання.

Чаму праграма ўсё роўна расходуе зарад батарэі нават у рэжыме энергазберажэння?

Паводле правіл YouTube відэа нельга аддзяліць ад аўдыя. І нават у рэжыме энергазберажэння мы вымушаны паказваць відэа. На гэта ідзе пэўная частка рэсурсаў працэсара. Ці спрабавалі вы ўключыць YouTube на бесперапыннае прайграванне на 3-4 гадзіны? Мяркуем, што вынік будзе такі ж. Тым не менш мы даследуем гэтае пытанне, праналізуем прадукцыйнасць звязаных функцый і паведамім, калі з'явяцца выпраўленні. Таксама паспрабуйце задаць мінімальны памер усплывальнага плэера; ён выкарыстоўваецца і ў рэжыме энергазберажэння і можа крыху палепшыць сітуацыю.

Мова